Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
06 снежня 2019, 09:05

Лукашэнка павіншаваў жыхароў Брэсцкай вобласці з 80-годдзем з дня яе ўтварэння

6 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў жыхароў Брэсцкай вобласці з 80-годдзем з дня яе ўтварэння. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Летапіс вашага краю багаты і старажытны. Тут не раз вырашаўся лёс Еўропы, адсюль родам многія выдатныя асобы: вучоныя, касманаўты, мастакі, паэты, дзяржаўныя дзеячы. Увесь свет помніць аб гераічным подзвігу абаронцаў Брэсцкай крэпасці і захапляецца рэліктавым хараством Белавежскай пушчы", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што дзесяцігоддзі навейшай гісторыі Брэсцкай вобласці напоўнены плённай працай і стварэннем, рэгіён эфектыўна развівае свой эканамічны патэнцыял, а гандлёвыя маркі мясцовых прадпрыемстваў па праву лічацца нацыянальным брэндам. "Умелае выкарыстанне прыродных рэсурсаў і ўкараненне сучасных тэхналогій дапамагаюць аграрыям вобласці ўтрымліваць вядучыя пазіцыі па многіх паказчыках. Дзякуючы таленту і руплівасці жыхароў Брэст ператварыўся ў адзін з найпрыгажэйшых гарадоў краіны", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка перакананы, што любоў жыхароў Брэсцкай вобласці да малой радзімы, беражлівае захаванне традыцый і імкненне да найлепшага выніку стануць трывалым фундаментам для далейшага працвітання Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі