Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
27 студзеня 2020, 14:20

Лукашэнка павіншаваў жаночую зборную Беларусі з перамогай на ЧЕ па індорхакеі

27 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў жаночую нацыянальную каманду з перамогай на ХХ чэмпіянаце Еўропы па індорхакеі, што праходзіў у Палацы спорту ў Мінску. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"На працягу ўсяго турніру ў барацьбе з лідарамі сусветнага рэйтынгу вы праявілі найвышэйшае спартыўнае майстэрства, цвёрды характар, камандную з'яднанасць і волю да перамогі, - гаворыцца ў віншаванні. - Няхай ваш поспех паслужыць прыкладам для іншых беларускіх спартсменаў".

Кіраўнік дзяржавы таксама выказаў удзячнасць трэнерскаму штабу і ўсім тым, хто ўнёс уклад у заваяванне зборнай Беларусі тытула чэмпіёнак Еўропы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі