Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 лістапада 2021, 09:02

Лукашэнка павіншаваў заслужанага дзеяча мастацтваў Расіі Аляксандра Маслякова з 80-годдзем

24 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў заслужанага дзеяча мастацтваў Расіі Аляксандра Маслякова з 80-годдзем. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Невычэрпная энергія і мэтанакіраванасць далі вам магчымасць дасягнуць прафесійных вышынь, увайсці ў гісторыю развіцця тэлебачання як унікальны вядучы папулярных праграм, які адчувае час і свайго гледача", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што на беларускай зямлі Аляксандра Маслякова ведаюць і любяць як шматгранную асобу, першага вядучага перадачы "Што? Дзе? Калі?" і нязменнага - праграмы "КВЗ".

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Аляксандру Маслякову доўгіх гадоў жыцця, моцнага здароўя і новых творчых здзяйсненняў. "Няхай і ў далейшым ваша творчая дзейнасць дорыць радасць і добры настрой шматлікім паклоннікам, садзейнічае ўмацаванню дружбы і культурных сувязей паміж нашымі краінамі", - адзначыў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі