Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
31 снежня 2019, 14:13

Лукашэнка павіншаваў замежных лідараў з Новым годам

31 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў замежных лідараў з Новым годам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Віншаванні ад імя кіраўніка беларускай дзяржавы накіраваны кіраўніцтву Расійскай Федэрацыі, лідарам краін СНД, кіраўнікам іншых дзяржаў у розных рэгіёнах свету.

У прыватнасці, Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, Прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева, Прэзідэнта Арменіі Армена Саркісяна і прэм'ер-міністра гэтай краіны Нікола Пашыняна, Прэзідэнта Казахстана Касым-Жамарта Такаева і першага прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева, Прэзідэнта Малдовы Ігара Дадона, Прэзідэнта Таджыкістана Эмамалі Рахмона, Прэзідэнта Узбекістана Шаўката Мірзіёева, Прэзідэнта Кыргызстана Сааранбая Жээнбекава, Прэзідэнта Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедава, Прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, Прэзідэнта Грузіі Саламэ Зурабішвілі.

Сярод сусветных лідараў, каму накіраваны віншавальныя пасланні, Старшыня КНР Сі Цзіньпін, Федэральны прэзідэнт Аўстрыі Аляксандр Ван дэр Белен, Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда, Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч, Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган, Федэральны прэзідэнт Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер і Федэральны канцлер Ангела Меркель, Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон, Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура, Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, Прэзідэнт Кубы Мігель Марыа Дыяс-Канель Бермудэс і першы сакратар ЦК Кампартыі Кубы Рауль Кастра Рус, Прэзідэнт Егіпта Абдэль Фатах аль-Сісі, Прэзідэнт ААЭ Халіф бен Заід аль-Нахаян, наследны прынц Абу-Дабі, намеснік вярхоўнага галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі ААЭ Мухамед бен Заід аль-Нахаян, Каралева Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі Лізавета II, Кароль бельгійцаў Філіп, Кароль Іспаніі Філіп VI.

Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка павіншаваў са святам кіраўнікоў міжнародных і рэгіянальных арганізацый, у тым ліку генеральнага сакратара ААН Антоніу Гутэрыша, старшыню Выканаўчага камітэта - Выканаўчага сакратара СНД Сяргея Лебедзева, генеральнага сакратара ШАС Уладзіміра Норава, генеральнага сакратара АБСЕ Томаса Грэмінгера, прэзідэнта Міжнароднага алімпійскага камітэта Томаса Баха.

Пасланні ад імя кіраўніка беларускай дзяржавы накіраваны таксама вядомым рэлігійным і грамадскім дзеячам у розных сферах краін блізкага і далёкага замежжа, сярод іх Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл і Папа Рымскі Францыск.

У адрас Прэзідэнта Беларусі таксама паступае шмат навагодніх віншаванняў ад замежных лідараў, кіраўніцтва міжнародных арганізацый, вядомых дзеячаў. Кіраўніка дзяржавы павіншавалі ўжо прэзідэнты Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана, Венгрыі, Ісландыі, Італіі, Старшыня КНР, лідары Рэспублікі Карэя, Лівана, Літвы, Палесціны, Польшчы, ФРГ, кіраўнікі ўрадаў Японіі і Андоры. Таксама паступілі віншаванні ад кіраўніцтва ААН і іншых міжнародных арганізацый, уключаючы Саюзную дзяржаву, ЕАЭС і СНД.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі