Сцяг Субота, 4 студзеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
31 снежня 2024, 18:13

Лукашэнка павіншаваў замежных лідараў з навагоднімі святамі

Фота з архіва
Фота з архіва
31 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў замежных лідараў з навагоднімі святамі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Віншаванні ад імя кіраўніка беларускай дзяржавы накіраваны кіраўніцтву Расійскай Федэрацыі, лідарам краін СНД, а таксама дзяржаўным, палітычным, грамадскім, творчым і рэлігійным дзеячам, прадстаўнікам дзелавых колаў краін Садружнасці, кіраўнікам іншых краін у розных рэгіёнах свету, кіраўнікам міжнародных і рэгіянальных арганізацый.

У прыватнасці, Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, Прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева, Прэзідэнта Арменіі Ваагна Хачатурана, Прэзідэнта Казахстана Касым-Жамарта Такаева і першага Прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева, Прэзідэнта Кыргызстана Садыра Жапарава, Прэзідэнта Таджыкістана Эмамалі Рахмона, Прэзідэнта Туркменістана Сердара Бердымухамедава і Нацыянальнага лідара туркменскага народа, старшыню Халк Маслахаты Гурбангулы Бердымухамедава і Прэзідэнта Узбекістана Шаўката Мірзіёева.

Сярод сусветных лідараў, каму накіраваны віншавальныя пасланні, - Старшыня КНР Сі Цзіньпін, Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган, Прэзідэнт Егіпта Абдэль Фатах аль-Сісі, Прэзідэнт ААЭ Мухамед бен Заід аль-Нахаян, віцэ-прэзідэнт і прэм'ер-міністр ААЭ, Правіцель Дубая Мухамед бен Рашыд аль-Мактум, Прэзідэнт Індыі Драўпадзі Мурму і прэм'ер-міністр гэтай краіны Нарэндра Модзі, Прэзідэнт Пакістана Асіф Алі Зардары, Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч, Прэзідэнт Венгрыі Тамаш Шуёк і прэм'ер-міністр гэтай краіны Віктар Орбан, Прэзідэнт Славакіі Петэр Пелегрыні і прэм'ер-міністр гэтай краіны Роберт Фіца, Прэзідэнт Бразіліі Луіс Інасіу Лула да Сілва, Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура, Прэзідэнт Кубы Мігель Марыа Дыяс-Канель Бермудэс, Прэзідэнт Ірака Абдул Лаціф Рашыд, Прэзідэнт Зімбабвэ Эмерсан Мнангагва, Прэзідэнт В'етнама Лыонг Кыонг, Прэзідэнт Мексікі Клаўдзія Шэйнбаум Пардо, Прэзідэнт Інданезіі Прабова Субіянта, Прэзідэнт ПАР Сірыл Рамафоса, Прэзідэнт Рэспублікі Экватарыяльная Гвінея Тэадора Абіянг Нгема Мбасога, Прэзідэнт Палесціны Махмуд Абас, Прэзідэнт Манголіі Ухнаагійн Хурэлсух.

Віншаванні ад імя кіраўніка беларускай дзяржавы адрасаваны таксама Каралю Бахрэйна Хамаду бен Ісе аль-Халіфе і наследнаму прынцу, прэм'ер-міністру і намесніку Вярхоўнага галоўнакамандуючага Сіламі абароны Каралеўства Бахрэйн Сальману бен Хамаду аль-Халіфе, Эміру Дзяржавы Катар Таміму бен Хамаду аль-Тані і яго намесніку Абдале бен Хамаду аль-Тані, Эміру Дзяржавы Кувейт Мішаалу аль-Ахмеду аль-Джаберу ас-Сабаху, Султану Амана Хайсаму бен Тарыку, Каралю Саудаўскай Аравіі Сальману бен Абдэль Азізу аль-Сауду і наследнаму прынцу, прэм'ер-міністру Мухамеду бен Сальману бен Абдэль Азізу аль-Сауду, Прэзідэнту Бангладэш Махамеду Шахабудзіну, Каралю Камбоджы Нарадому Сіхамоні, Князю Манака Альберу II, Прэзідэнту Рэспублікі Сербскай Босніі і Герцагавіны Мілараду Додзіку, Прэзідэнту Ірана Масуду Пезешкіяну, Князю і Вялікаму магістру Суверэннага Ваеннага Ордэна Гаспітальераў Святога Іаана Іерусалімскага, Радоса і Мальты Джону Данлэпу, Каралю Тайланда Маху Вачыралангкорну, Прэзідэнту Шры-Ланкі Ануру Кумару Дысанаяке, Каралю Іарданіі Абдале II, Каралю Марока Махамеду VI, Старшыні Дзяржаўных спраў КНДР Кім Чэн Ыну, Прэзідэнту Ізраіля Іцхаку Герцагу, Прэзідэнту Алжыра Абдэльмаджыду Тэбуну, Прэзідэнту Анголы Жаау Лоўрэнсу, Прэзідэнту Кеніі Уільяму Рута, Прэзідэнту Мазамбіка Філіпэ Жасінту Ньюсі і выбранаму Прэзідэнту гэтай краіны Даніэлу Франсішку Шапу, Прэзідэнту Намібіі Нангола Мбумбе, Прэзідэнту Нігерыі Боле Цінубу, Прэзідэнту Уганды Яверы Мусевені, Прэзідэнту Нікарагуа Хасэ Даніэлю Артэгу, Прэзідэнту Дамініканы Луісу Радольфа Абінадэру Кароне, Прэзідэнту Калумбіі Густава Франсіска Петра Урэга, Прэзідэнту Балівіі Луісу Альберта Арсе, Прэзідэнту Эквадора Даніэлю Набоа, Прэзідэнту Саюза Каморскіх астравоў Азалі Асумані, Прэзідэнту Лаоса Тхонглуну Сісуліту, Прэзідэнту Рэспублікі Сінгапур Тарману Шанмугаратнаму, старшыні Дзяржаўнага адміністрацыйнага савета, прэм'ер-міністру М'янмы Мін Аун Хлайну, Прэзідэнту Філіпін Фердынанду Маркасу-малодшаму.

Пасланні ад імя Прэзідэнта Беларусі накіраваны таксама вядомым рэлігійным і грамадскім дзеячам. Сярод іх Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл, Папа Рымскі Францыск, Вярхоўны Патрыярх і Каталікос усіх армян Гарэгін II, Архіепіскап Печскі, Мітрапаліт Бялграда-Карлавацкі, Свяцейшы Патрыярх Сербскі Парфірый, Каталікос-Патрыярх усяе Грузіі, Архіепіскап Мцхецкі і Тбіліскі, Мітрапаліт Піцундскі,  Сухумскі і Абхазскі Ілія II.

Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка павіншаваў са святамі кіраўнікоў міжнародных і рэгіянальных арганізацый, у тым ліку ААН, СНД, ШАС, ЕЭК, АДКБ, НУМДА, МКЧК, МАГАТЭ.

У адрас Прэзідэнта Беларусі таксама паступаюць шматлікія навагоднія віншаванні ад замежных лідараў, кіраўніцтва міжнародных арганізацый, вядомых дзеячаў. Кіраўніка дзяржавы павіншавалі ўжо лідары Расіі, Кітая, Казахстана, Азербайджана, Таджыкістана, Туркменістана, Узбекістана, Бахрэйна, В'етнама, Манголіі, Амана, Іарданіі, а таксама ад кіраўніцтва розных міжнародных арганізацый, уключаючы АДКБ, СНД і ШАС.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі