Фота з архіва
21 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў замежных лідараў са святам Наўруз. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Віншавальныя пасланні накіраваны прэзідэнтам Азербайджана, Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана, Туркменістана, Турцыі, Узбекістана.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што свята Наўруз з'яўляецца сімвалам адраджэння прыроды і новага этапу жыццёвага шляху, веры ў лепшую будучыню. Прэзідэнт упэўнены, што добразычлівыя адносіны, якія склаліся паміж Беларуссю і гэтымі краінамі, будуць садзейнічаць далейшаму пашырэнню двухбаковых сувязей ва ўсіх сферах на карысць народаў.
Кіраўнік дзяржавы пажадаў замежным лідарам моцнага здароўя і паспяховай рэалізацыі планаў, а жыхарам гэтых краін - міру і дабрабыту.-0-