Фота з архіва
20 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу з Вялікаднем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Уваскрэсенне Хрыстова - найвялікшая падзея, якая ўвасабляе перамогу жыцця і любоў Стваральніка да чалавека. Радасць гэтых дзён, напоўненых дабром і святлом, шчыра падзяляюць мільёны людзей. На беларускай зямлі высока цэняць Вашу нястомную працу, накіраваную на захаванне хрысціянскіх каштоўнасцей, умацаванне міжрэлігійнага і міжнацыянальнага міру", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы пажадаў Патрыярху Кірылу моцнага здароўя, душэўнай гармоніі і поспехаў ва ўсіх пачынаннях.
Прэзідэнт таксама накіраваў віншаванне з Вялікаднем Мітрапаліту Мінскаму і Заслаўскаму Веніяміну, Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі.
"Уваскрэсенне Хрыстова займае асаблівае месца ў душы кожнага верніка, напаўняе свет любоўю і ўсёдараваннем, сведчыць аб вечным жыцці і паказвае шлях да выратавання", - гаворыцца ў віншавальным пасланні.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што беларуская зямля і хрысціянства стагоддзямі непарыўна звязаны. "Сёння, прадаўжаючы высакародную справу вялікіх падзвіжнікаў Праваслаўнай Царквы, Вы вучыце людзей сапраўдным каштоўнасцям, добрым словам саграваеце іх сэрцы", - падкрэсліў Прэзідэнт.
Кіраўнік дзяржавы пажадаў Патрыяршаму Экзарху моцнага здароўя, невычэрпных духоўных сіл і Божай дапамогі ва ўсіх пачынаннях.-0-