Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 ліпеня 2021, 09:37

Лукашэнка павіншаваў з юбілеем народную артыстку Беларусі Валянціну Гаявую

22 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з юбілеем народную артыстку Беларусі Валянціну Гаявую. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Ваша творчасць узбагаціла айчыннае мастацтва новымі тэмамі і вобразамі, стала фундаментам для фарміравання адметнай стылістыкі нацыянальнага танца. Дзякуючы ўнікальным аўтарскім праграмам адраджаюцца нашы народныя традыцыі, атрымліваюць новае жыццё фальклорныя матывы", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што менавіта пад кіраўніцтвам Валянціны Гаявой Беларускі дзяржаўны акадэмічны заслужаны харэаграфічны ансамбль "Харошкі" дасягнуў прафесійных вышынь і стаў сапраўднай візітнай карткай беларускай культуры.

Прэзідэнт пажадаў народнай артыстцы моцнага здароўя і далейшых творчых поспехаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі