Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 верасня 2018, 09:24

Лукашэнка павіншаваў з днём нараджэння народную артыстку СССР Таццяну Дароніну

12 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з днём нараджэння народную артыстку СССР Таццяну Дароніну, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Вам нязменна спадарожнічае поспех як незвычайна яркай актрысе, адоранаму рэжысёру і бліскучаму кіраўніку праслаўленага Маскоўскага Мастацкага акадэмічнага тэатра імя Горкага", - гаворыцца ў віншаванні.

"Прысвяціўшы сябе мастацтву, Вы стварылі ў тэатры і кіно галерэю незабыўных вобразаў, дзякуючы якім Вас ведаюць і шчыра любяць гледачы розных пакаленняў. Вашы майстэрства і талент шануюцца адданымі паклоннікамі ў Беларусі, што, безумоўна, садзейнічае ўмацаванню культурных сувязей паміж нашымі краінамі", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Таццяне Даронінай добрага здароўя, дабрабыту, невычэрпнага натхнення і ажыццяўлення новых творчых задум.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі