Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
25 лютага 2020, 09:31

Лукашэнка павіншаваў з днём нараджэння народную артыстку Беларусі Вольгу Дзянісаву

25 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з днём нараджэння народную артыстку Беларусі Вольгу Дзянісаву (Вольгу Клебановіч). Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Больш за паўстагоддзя Вы самааддана служыце сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага. За гэты час Вамі сыграна шмат роляў у тэатры і кіно, створана цэлая галерэя незабыўных мастацкіх вобразаў, якія ўзбагацілі нацыянальную скарбніцу айчыннай культуры. Кожная Ваша работа вызначаецца прафесіяналізмам, вабіць глыбінёй, выразнасцю і душэўнай адкрытасцю, пакідае незабыўныя ўражанні ў сэрцах шматлікіх паклоннікаў", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што Вольга Дзянісава і ў далейшым будзе працаваць гэтак жа плённа і натхнёна. Ён пажадаў народнай артыстцы моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, шчасця і дабрабыту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі