Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
30 красавіка 2020, 09:13

Лукашэнка павіншаваў з днём нараджэння Генсакратара ААН Антоніу Гутэрыша

30 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з днём нараджэння Генеральнага сакратара Арганізацыі Аб'яднаных Нацый Антоніу Гутэрыша. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Вашы аўтарытэт і палітычны вопыт, глыбокае веданне аспектаў гуманітарнага развіцця, адказны падыход і прафесійнае стаўленне да вырашэння самых вострых і адчувальных пытанняў міжнароднага парадку дня садзейнічаюць умацаванню Арганізацыі Аб'яднаных Нацый", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы выказаў удзячнасць Антоніу Гутэрышу за нястомныя намаганні па пошуку рашэнняў і стварэнні ўмоў для аб'яднання нацый дзеля бяспечнай будучыні. Прэзідэнт пацвердзіў, што Беларусь з'яўляецца актыўным удзельнікам ААН і будзе і ў далейшым паслядоўна падтрымліваць прапанаваны кіраўніцтвам арганізацыі курс на забеспячэнне большай адкрытасці і празрыстасці ў яе дзейнасці, пашырэнне шматбаковых сувязей і кансалідацыю сусветнай супольнасці ў мэтах устойлівага развіцця і пераадолення сучасных выклікаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі