Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 чэрвеня 2019, 10:29

Лукашэнка павіншаваў з 70-годдзем народнага мастака Беларусі Уладзіміра Тоўсціка

24 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага мастака Беларусі Уладзіміра Тоўсціка з 70-годдзем з дня нараджэння. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"За гады актыўнай і плённай работы вы ўнеслі значны асабісты ўклад у захаванне і развіццё традыцый нацыянальнага выяўленчага мастацтва. Дзякуючы вашаму яркаму таленту нарадзіліся выдатныя творы, якія заваявалі прызнанне не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што палотны Уладзіміра Тоўсціка - гэта ўзор майстэрства, а прафесійная, педагагічная і грамадская дзейнасць - прыклад самаадданага служэння краіне.

"Упэўнены, што вы і ў далейшым будзеце ўзбагачаць скарбніцу айчыннай культуры, радаваць сваіх паклоннікаў арыгінальнымі ідэямі і цікавымі работамі", - падкрэсліў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі