Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 студзеня 2023, 09:02

Лукашэнка павіншаваў з 70-годдзем народнага артыста СССР Юрыя Башмета

24 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з 70-годдзем народнага артыста СССР Юрыя Башмета. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Вы паспяхова рэалізуеце сябе на прафесійнай ніве, духоўна ўзбагачаючы і напаўняючы сэрцы мільёнаў паклоннікаў класічнай музыкі добрымі эмоцыямі. Вялікай павагі заслугоўвае Ваша дзейнасць па падтрымцы таленавітай моладзі, для якой Вы з'яўляецеся аўтарытэтным настаўнікам", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што яркі талент Юрыя Башмета, яго самаадданае служэнне мастацтву і ў далейшым будуць садзейнічаць развіццю і ўмацаванню культурных сувязей паміж Беларуссю і Расіяй.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў артысту шчасця, здароўя, натхнення і новых творчых здзяйсненняў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі