3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Во Ван Тхыонга з выбраннем Прэзідэнтам Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Перакананы, што пад эфектыўным кіраўніцтвам Камуністычнай партыі і пры Вашым асабістым удзеле В'етнам чакаюць новыя вялікія здзяйсненні на шляху ўстойлівага развіцця", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Мінск і Ханой аб'ядноўваюць даўнія сувязі дружбы. "Беларусь удзяляе прыярытэтную ўвагу пашырэнню палітычнага і эканамічнага супрацоўніцтва з Вашай краінай, у якой мы бачым надзейнага партнёра ў Паўднёва-Усходняй Азіі, - адзначыў Прэзідэнт. - Разлічваю на Вашу падтрымку ў паглыбленні двухбаковага дыялогу, узаемадзеянні на міжнароднай арэне".
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Во Ван Тхыонгу моцнага здароўя і поспехаў у выкананні важных дзяржаўных абавязкаў.-0-