Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 чэрвеня 2019, 09:00

Лукашэнка павіншаваў Веру Гарэлікаву з перамогай на турніры па самба II Еўрапейскіх гульняў

24 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды па самба Веру Гарэлікаву з перамогай на турніры II Еўрапейскіх гульняў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Віншую цябе з першым вялікім поспехам на такім значным турніры, як Еўрапейскія гульні, - гаворыцца ў віншаванні. - Дзякуючы працавітасці, дысцыплінаванасці, волі да перамогі ты не толькі змагла ўвайсці ў фінал, але і не пакінула ніводнага шанцу на поспех сваёй саперніцы, завяршыўшы галоўны паядынак датэрмінова".

Аляксандр Лукашэнка адрасаваў Веры Гарэлікавай словы ўдзячнасці за майстэрства і сапраўдны спартыўны характар, а таксама пажадаў ёй моцнага здароўя, поспеху і заваявання новых вяршынь.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі