Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
25 чэрвеня 2019, 21:41

Лукашэнка павіншаваў веласіпедыста Васіля Кірыенку з золатам II Еўрапейскіх гульняў

25 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды па веласіпедным спорце Васіля Кірыенку з заваяваннем залатога медаля II Еўрапейскіх гульняў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Сёння на трасе ты праявіў цудоўныя маральна-валявыя якасці, тактычна ўмела правёў гонку і забяспечыў сабе камфортную перавагу над сапернікамі", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка перакананы, што гэтай перамозе садзейнічала і гарачая падтрымка тысяч балельшчыкаў на працягу ўсёй дыстанцыі. Прэзідэнт пажадаў Васілю Кірыенку моцнага здароўя і далейшых поспехаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі