Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 лютага 2020, 14:45

Лукашэнка павіншаваў велагоншчыка Яўгена Каралька з залатым медалём ЧС у Берліне

28 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды па веласпорце Яўгена Каралька з заваяваннем залатога медаля ў скрэтчы на чэмпіянаце свету па велагонках у Берліне. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"У захапляючай барацьбе з моцнымі сапернікамі ты праявіў сапраўдныя чэмпіёнскія якасці і па праву заняў вышэйшую прыступку п'едэстала гонару. Гэта перамога - пацвярджэнне таго, што ў гэтай дысцыпліне ты адзін з лепшых спартсменаў планеты", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Яўгену Каральку моцнага здароўя, удачы і пакарэння новых вяршынь.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі