Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
29 чэрвеня 2019, 13:10

Лукашэнка павіншаваў Васілісу Марзалюк з пераканаўчай перамогай на II Еўрапейскіх гульнях

29 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды па вольнай барацьбе Васілісу Марзалюк з пераканаўчай перамогай у вырашальнай схватцы на II Еўрапейскіх гульнях. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Вопыт, упэўненасць і моцны характар дазволілі табе паспяхова завяршыць усе паядынкі. Тваё золата - дастойная ўзнагарода за майстэрства, самааддачу і адданасць барацьбе. Ты наша гордасць!", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Васілісе Марзалюк моцнага здароўя, дабрабыту і новых перамог.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі