Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
14 кастрычніка 2021, 19:34

Лукашэнка павіншаваў Валодзіна з выбраннем старшынёй Дзярждумы Расіі

14 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Вячаслава Валодзіна з выбраннем на пасаду старшыні Дзяржаўнай думы Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі восьмага склікання. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Упэўнены, што і ў далейшым, ажыццяўляючы сваю дзейнасць, вы будзеце садзейнічаць усямернаму развіццю канструктыўнага міжпарламенцкага беларуска-расійскага дыялогу, умацаванню і пашырэнню адносін саюзніцтва і стратэгічнага партнёрства паміж нашымі краінамі", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Вячаславу Валодзіну добрага здароўя, дабрабыту і дасягнення намечаных мэт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі