Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
02 жніўня 2022, 09:02

Лукашэнка павіншаваў ваеннаслужачых сіл спецыяльных аперацый з Днём дэсантнікаў

2 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў ваеннаслужачых і ветэранаў сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл з прафесійным святам - Днём дэсантнікаў і сіл спецыяльных аперацый. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"У знак прызнання выдатных заслуг воінаў-дэсантнікаў усіх пакаленняў у высакароднай справе абароны Айчыны гэты дзень даўно ўжо стаў у нашай краіне сапраўды ўсенароднай урачыстасцю. Сёння непераможная крылатая пяхота беражліва захоўвае каштоўнасць дэсантнага братэрства, слаўныя ратныя традыцыі і пераемнасць пакаленняў. Хлопцы ў блакітных берэтах заўсёды і ўсюды дэманстравалі несакрушальны баявы дух і стойкасць, вырашаючы задачы, якія іншым проста не пад сілу. Так было ў гады Вялікай Айчыннай вайны, так было ў Афганістане, у іншых гарачых кропках і ў ходзе выканання міратворчых місій", - гаворыцца ў віншаванні.

"У гэты няпросты час, калі на тэрыторыі нашага паўднёвага суседа палае пажар, які пагражае перарасці ў глабальны канфлікт, вы цвёрда стаіце на варце Радзімы, выконваючы баявыя задачы па забеспячэнні ваеннай бяспекі дзяржавы, робячы ўсё магчымае і немагчымае для захавання міру і спакою на роднай зямлі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт выказаў перакананне, што сілы спецыяльных аперацый заўсёды былі і будуць элітай беларускай арміі, надзейным шчытом дзяржавы, сапраўднай школай мужнасці і патрыятызму для моладзі. Кіраўнік дзяржавы пажадаў ваеннаслужачым і іх блізкім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, чыстага неба і новых поспехаў у службе на карысць Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі