Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 жніўня 2022, 10:25

Лукашэнка павіншаваў ваеннаслужачых 49-й радыётэхнічнай брыгады з 90-годдзем злучэння

1 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў асабовы склад і ветэранаў 49-й радыётэхнічнай брыгады з 90-годдзем з дня ўтварэння злучэння. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"У далёкім 1932 годзе пад Гомелем быў сфарміраваны 11-ы асобны батальён паветранага назірання, апавяшчэння і сувязі. Вялікую Айчынную вайну яго воіны сустрэлі на заходніх рубяжах. Удзельнічалі ў баях за Пінск, Бранск, Тулу, Гомель, вызваленне Мінска. Наследніцай баявой славы часці ў пасляваенны час стала 49-я радыётэхнічная брыгада", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што асабовы склад злучэння заўсёды дэманстраваў высокія ўзоры адданасці і беззапаветнага служэння Айчыне. "Так было і ў грозныя гады вайны, і ў дні міру. Па меры развіцця сродкаў паветранага нападзення ўскладняліся задачы радыётэхнічных войскаў, удасканальваліся іх аснашчэнне і тактыка прымянення новых узораў узбраенняў. Нязменнымі якасцямі вартавых неба застаюцца высокі прафесіяналізм, вернасць прысязе і народу", - звярнуў увагу Прэзідэнт.

"Сёння вы кругласутачна несяце баявое дзяжурства, аберагаючы паветраныя рубяжы Радзімы і мірную працу грамадзян. Упэўнены, што так будзе і далей, і для кожнага з вас, як сапраўдных патрыётаў, абарона Айчыны не толькі воінскі абавязак, але і справа ўсяго жыцця. Дзякую за ратную працу. Шчыра жадаю вам моцнага здароўя, шчасця, мірнага неба і новых поспехаў у службе на карысць нашай роднай Беларусі", - гаворыцца ў віншаванні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі