ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 31 сакавіка 2023
Мінск +2°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
04 лістапада 2022, 09:00

Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў з адкрыццём XXVIII Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад"

Фота listapad.org
Фота listapad.org

4 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў з адкрыццём XXVIII Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Сёлетняе мерапрыемства пад дэвізам "Сапраўдныя каштоўнасці" аб'яднала беспрэцэдэнтную колькасць удзельнікаў і шчыра вітае на нашай мірнай зямлі аднадумцаў - заслужаных мэтраў, таленавітую моладзь, якая робіць першыя крокі ў фільмавытворчасці, і шчырых аматараў кінематографа", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што форум прадоўжыць добрыя традыцыі па падтрымцы ідэалаў гуманізму, умацаванні згоды і ўзаемаразумення паміж народамі, у Год гістарычнай памяці яшчэ раз нагадае аб святых непарушных духоўных запаветах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі