Сцяг Серада, 24 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
18 мая 2016, 09:04

Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў выставы "Іканапіс Беларусі XVII-XXI стагоддзяў" з адкрыццём экспазіцыі ў Ватыкане

18 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў арганізатараў і ўдзельнікаў выставы "Іканапіс Беларусі XVII-XXI стагоддзяў" з адкрыццём экспазіцыі ў музеях Ватыкана, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"Гэты ўнікальны праект, які праходзіць у аб'яўлены ў Беларусі Год культуры, дэманструе непарыўныя духоўныя і эстэтычныя сувязі еўрапейскіх народаў, іх адданасць рэлігійным ідэалам і каштоўнасцям", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што паказ нацыянальнага іканапісу Беларусі ў сценах Ватыкана - знамянальная падзея і важны крок на шляху асэнсавання вельмі каштоўнай спадчыны беларускай культуры, неад'емнай часткай якой з'яўляецца хрысціянскае мастацтва.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі