Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 красавіка 2019, 09:00

Лукашэнка павіншаваў цяжкаатлетку Дар'ю Навумаву з залатым медалём чэмпіянату Еўропы

12 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды па цяжкай атлетыцы Дар'ю Навумаву з выдатным выступленнем на чэмпіянаце Еўропы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Да тваіх сярэбраных узнагарод Алімпіяды 2016 года і планетарнага першынства 2018 года цяпер дабавіўся залаты медаль чэмпіянату Еўропы. Гэтым высокім рэзультатам ты абавязана, перш за ўсё, свайму моцнаму характару і мэтанакіраванасці", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы падзякаваў за падораныя імгненні гордасці за родную краіну і айчынную школу цяжкай атлетыкі. Як самой спартсменцы, так і ўсёй камандзе Аляксандр Лукашэнка пажадаў моцнага здароўя, упэўненасці ва ўласных сілах і новых прыгожых перамог.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі