
Арына Сабаленка. Фота sport5.by
30 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў тэнісістку Арыну Сабаленка з перамогай на турніры ў Маямі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Віншую з перамогай на турніры ў Маямі. Моцнай, стабільнай і прыгожай гульнёй ты чарговы раз пацвердзіла сваё лідарства ў жаночым сусветным тэнісе. Ганарымся тваімі поспехамі і заўсёды балеем за цябе. Жадаю табе моцнага здароўя і новых дасягненняў", - гаворыцца ў віншаванні.-0-