Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка павіншаваў Такаева з пераканаўчай перамогай на выбарах Прэзідэнта Казахстана

Прэзідэнт 10.06.2019 | 15:21
Аляксандр Лукашэнка і Касым-Жамарт Такаеў. Фота з архіва
Аляксандр Лукашэнка і Касым-Жамарт Такаеў. Фота з архіва

10 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Касым-Жамарта Такаева з пераканаўчай перамогай на прэзідэнцкіх выбарах у Казахстане. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік беларускай дзяржавы выказаў упэўненасць у тым, што палітычная мудрасць і багаты жыццёвы вопыт Касым-Жамарта Такаева будуць садзейнічаць далейшаму дынамічнаму развіццю Казахстана, росту дабрабыту яго грамадзян і ўмацаванню агульнага еўразійскага дома.

"Перакананы, паслядоўнае пашырэнне беларуска-казахстанскага супрацоўніцтва, заснаванага на прынцыпах узаемнага даверу і стратэгічнага партнёрства, адпавядае інтарэсам нашых народаў. У сувязі з гэтым з удзячнасцю прымаю запрашэнне наведаць Казахстан з афіцыйным візітам у бліжэйшы час", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Касым-Жамарту Такаеву добрага здароўя, дабрабыту і новых поспехаў на вышэйшай дзяржаўнай пасадзе, а брацкаму народу Казахстана - міру і працвітання.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусь - Расія: гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Расія - асноўны гандлёвы партнёр Беларусі. Аб'ём знешняга гандлю таварамі з Расіяй у 2018 годзе ў параўнанні з 1996-м павялічыўся амаль у 5,5 раза.