Таісія Павалій
10 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Таісію Павалій з днём нараджэння. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Выдатны голас, бязмежная адданасць мастацтву і шчырая манера выканання набылі Вам усенародную любоў, - гаворыцца ў віншаванні. - Ваша натхнёнае вакальнае майстэрства падарыла гледачу мноства песень, якія вызначаюцца асаблівай вытанчанасцю і сталі сапраўднымі шлягерамі. Удзячныя слухачы з цеплынёй успамінаюць Вашы выступленні на беларускай зямлі як незабыўнае свята".
Кіраўнік дзяржавы пажадаў Таісіі Павалій моцнага здароўя, шчасця і новых творчых здзяйсненняў.-0-