Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
05 мая 2021, 10:58

Лукашэнка павіншаваў супрацоўнікаў сферы інфармацыі і сувязі з прафесійнымі святамі

5 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў супрацоўнікаў сферы інфармацыі і сувязі з Днём друку і Днём работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Дзякуючы высокаму прафесіяналізму беларускіх журналістаў, выдаўцоў, паліграфістаў і сувязістаў у краіне створаны і даступны кожнаму якасны і дакладны кантэнт, які дае магчымасць людзям аб'ектыўна ацэньваць рэаліі сённяшняга жыцця. Расказваючы аб падзеях у краіне і свеце, рэалізуючы актуальныя грамадска-палітычныя, сацыяльна-эканамічныя, творчыя праекты, вы ствараеце эмацыянальны фон і фарміруеце палітычную культуру ў грамадстве", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што шмат у чым ад грамадзянскай пазіцыі работнікаў гэтай сферы, умення ва ўмовах знешняга інфармацыйнага прэсінгу аргументавана і цвёрда адстойваць інтарэсы Беларусі залежыць непахіснасць спрадвечных каштоўнасцей народа, традыцый і дзяржаўнага суверэнітэту.

"Упэўнены, што ў Год народнага адзінства вашы талент і крэатыўнасць, кампетэнтнасць і адданасць справе будуць служыць высакароднай місіі ўмацавання нацыянальнай самасвядомасці беларусаў - усеагульнага гонару за гераічнае мінулае і здзяйсненні папярэдніх пакаленняў, пачуцця прыналежнасці кожнага да дасягненняў сучаснасці, усведамлення асабістай адказнасці за будучыню роднай зямлі", - падкрэсліў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі