Сцяг Субота, 14 чэрвеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
20 мая 2025, 09:05

Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з 555-годдзем Жыровіцкага абраза Божай Маці і 505-годдзем заснавання манастыра

Фота з архіва
Фота з архіва
20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з 555-годдзем аднойдзення цудатворнага Жыровіцкага абраза Божай Маці і 505-годдзем заснавання Свята-Успенскага Жыровіцкага стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Больш як пяць стагоддзяў тут гучыць малітва аб дабрабыце роднай зямлі, а цудатворны абраз, ад якога зыходзіць гаючая сіла, прываблівае паломнікаў з усяго свету. Мільёны людзей набываюць надзею, дакранаючыся да святыні, і духоўна ўзбагачаюцца, наведваючы манастыр", - гаворыцца ў віншаванні.

Дзякуючы ўвазе дзяржавы, прафесіяналізму будаўнікоў і старанням свяшчэннаслужыцеляў манастыр стаў яшчэ прыгажэйшым і па праву з'яўляецца цэнтрам беларускага праваслаўя, адзначыў Прэзідэнт.

"Упэўнены, што гэта святое месца яшчэ доўгія гады будзе аб'ядноўваць хрысціян, садзейнічаць умацаванню міжканфесійнага міру і згоды ў грамадстве", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў усім добрага здароўя, бязмежнай веры і поспехаў у працы ў імя працвітання роднай Беларусі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі