Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
20 мая 2020, 09:22

Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з 500-годдзем Жыровіцкага манастыра

20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншавальнае пасланне суайчыннікам з нагоды 550-годдзя аднойдзення цудатворнага Жыровіцкага абраза Божай Маці і 500-годдзя заснавання Свята-Успенскага Жыровіцкага стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што нерукатворны вобраз Прасвятой Багародзіцы на гранітным камені з'яўляецца адной з галоўных праваслаўных святынь Беларусі, шануемых ва ўсім хрысціянскім свеце.

"Усведамляючы важнае значэнне духоўнага складніка ў фарміраванні традыцый беларускага народа і захаванні яго культурнай спадчыны, дзяржава аказвае ўсямерную падтрымку ў аднаўленні Жыровіцкага манастыра. Нястомныя малітвы яго насельнікаў абуджаюць у людзях дабро і любоў, надзею і міласэрнасць, аб'ядноўваюць у час любых выпрабаванняў", - гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што манастыр і далей будзе заставацца вядучым цэнтрам праваслаўнай асветы, падтрымліваць нацыянальныя традыцыі талерантнасці і верацярпімасці, садзейнічаць умацаванню этнаканфесійнай згоды і стабільнасці ў грамадстве.

"Жадаю моцнага здароўя, невычэрпнай веры, поспехаў ва ўсіх пачынаннях у імя высокіх ідэалаў хрысціянства і працвітання беларускага народа", - падагульніў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі