ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 2 кастрычніка 2023
Мінск Пераменная воблачнасць +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
07 красавіка 2023, 09:30

Лукашэнка павіншаваў старшыню Савета Федэрацыі Расіі Валянціну Мацвіенка з днём нараджэння

Валянціна Мацвіенка. Фота ТАСС
Валянціна Мацвіенка. Фота ТАСС

7 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў старшыню Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі Валянціну Мацвіенка з днём нараджэння. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Высокі прафесіяналізм і мэтанакіраванасць, арганізатарскі талент і неабыякавае стаўленне да справы здабылі Вам заслужаныя павагу і прызнанне, - гаворыцца ў віншаванні. - Вы ўносіце дастойны ўклад у развіццё канструктыўнага і ўзаемавыгаднага беларуска-расійскага міжпарламенцкага дыялогу, прыкладаеце нястомныя намаганні, накіраваныя на пашырэнне многіх важных сумесных ініцыятыў, сярод якіх патрыятычны маладзёжны праект "Поезд Памяці".

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Валянціне Мацвіенка моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту. "Няхай побач з Вамі заўсёды будуць надзейныя сябры, а цяпло і падтрымка блізкіх надаюць сіл для новых здзяйсненняў ва ўсіх сферах Вашай дзейнасці", - дадаў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі