Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
04 лютага 2024, 09:00

Лукашэнка павіншаваў старшыню Дзярждумы Расіі Вячаслава Валодзіна з юбілеем

Вячаслаў Валодзін. Фота ТАСС
Вячаслаў Валодзін. Фота ТАСС
4 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў старшыню Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі, старшыню Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі Вячаслава Валодзіна з юбілеем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Уласцівая Вам мэтанакіраванасць, Вашы глыбокія веды і ўменне працаваць з поўнай аддачай садзейнічаюць паспяховаму вырашэнню важных задач у сферы заканатворчасці, адстойванню нацыянальных інтарэсаў на найбольш цяжкіх і адказных напрамках дзяржаўнай палітыкі", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Вячаслаў Валодзін з'яўляецца перакананым прыхільнікам беларуска-расійскай інтэграцыі, яе паступальнага развіцця на карысць дзвюх брацкіх краін і народаў. "Пад Вашым вопытным кіраўніцтвам эфектыўна пашыраецца міжпарламенцкае супрацоўніцтва ў рамках Саюзнай дзяржавы і Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы. Удзячныя за падтрымку і садзейнічанне плённай рэалізацыі ініцыятыў Рэспублікі Беларусь на гэтых аўтарытэтных пляцоўках у двухбаковым і шматбаковым фарматах", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Вячаславу Валодзіну добрага здароўя, шчасця, невычэрпнай жыццёвай энергіі і новых прафесійных здзяйсненняў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі