Сцяг Аўторак, 30 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
14 красавіка 2024, 17:33

Лукашэнка павіншаваў Смольскага з бліскучай перамогай у агульным заліку Кубка Садружнасці па біятлоне

14 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Антона Смольскага з бліскучай перамогай у агульным заліку Кубка Садружнасці па біятлоне. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Перамога, здабытая ў бескампраміснай барацьбе з наймацнейшымі расійскімі біятланістамі, - гэта вынік тваёй упартай працы! Твая перамога стала цудоўнай нагодай для яркіх эмоцый, падораных усім аматарам біятлона нашай краіны", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў спартсмену ўдачы і новых перамог на карысць Беларусі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі