Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
06 студзеня 2021, 11:34

Лукашэнка павіншаваў сям'ю, у якой нарадзілася першае ў 2021 годзе дзіця

6 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў сям'ю, у якой нарадзілася першае ў 2021 годзе дзіця. Ад кіраўніка дзяржавы былі перададзены падарункі і кветкі бацькам. Фатаграфіі апублікаваны Telegram-каналам "Пул Першага", паведамляе БЕЛТА.

Як паведамлялася, першае дзіця, якое нарадзілася ў новым, 2021 годзе, з'явілася на свет у Віцебскім абласным клінічным радзільным доме. Малыш, якога назвалі Рома, пры нараджэнні важыў 3 кг 910 г, рост - 53 см. У мамы гэта першыя роды. Бацькі хлопчыка жывуць і працуюць у Оршы.

Віцебскі абласны раддом цяпер працуе як кавідны шпіталь. Раней у маладой мамы быў дыягнаставаны COVID-19, таму яна знаходзілася пад наглядам у Віцебску.

На фатаграфіях, апублікаваных "Пулам Першага", - бацькі нованароджанага. Маленькага Рому на руках трымае тата, а ў руках у мамы вялікі букет з запіскай "З найлепшымі пажаданнямі Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка". На іншай фатаграфіі падарункі - розныя рэчы і прылады, якія спатрэбяцца для выхавання Ромы ў першыя месяцы жыцця.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі