Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
20 лютага 2018, 09:01

Лукашэнка павіншаваў Сірыла Рамафосу з уступленнем на пасаду Прэзідэнта ПАР

20 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Сірыла Рамафосу з уступленнем на пасаду Прэзідэнта Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Упэўнены, што Ваша дзейнасць у якасці кіраўніка дзяржавы будзе садзейнічаць працвітанню Паўднёвай Афрыкі і паляпшэнню дабрабыту яе жыхароў", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў зацікаўленасць Беларусі ў інтэнсіфікацыі беларуска-паўднёваафрыканскага супрацоўніцтва ва ўсіх галінах, асабліва ў гандлёва-эканамічнай сферы.

"Спадзяюся, што сумеснымі намаганнямі ў дваццаць пятую гадавіну дыпламатычных адносін паміж нашымі краінамі мы зможам больш поўна раскрыць патэнцыял двухбаковага ўзаемадзеяння", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі