Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 верасня 2022, 09:19

Лукашэнка павіншаваў са 100-годдзем Нацыянальную бібліятэку

Калектыву Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Паважаныя сябры!

Сардэчна віншую вас са 100-годдзем з дня заснавання Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Установа з'яўляецца невычэрпнай крыніцай інфармацыі для грамадства.

Амаль 20 гадоў таму пачалася гісторыя новага будынка Нацыянальнай бібліятэкі, які стаў сапраўдным архітэктурным брыльянтам краіны, пацвярджэннем спрадвечнага імкнення беларусаў да ведаў.

На ваш калектыў ускладзена высакародная місія па захаванні культурнай спадчыны Беларусі, таму вельмі сімвалічна, што векавы юбілей бібліятэкі прыпаў на Год гістарычнай памяці.

У гэты святочны дзень хочацца з асаблівай цеплынёй адзначыць плённую працу некалькіх пакаленняў работнікаў, дзякуючы якім бібліятэка заваявала міжнародны аўтарытэт, любоў і ўдзячнасць чытачоў.

Жадаю вам доўгіх гадоў асветніцкай дзейнасці, здароўя, міру і дабрабыту.

Аляксандр Лукашэнка,

15 верасня 2022 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі