Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
05 студзеня 2023, 09:00

Лукашэнка павіншаваў работнікаў сістэмы сацабароны з прафесійным святам

5 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў дзяржаўных органаў і арганізацый сістэмы сацыяльнай абароны з прафесійным святам - Днём работнікаў сацыяльнай абароны. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"У Беларусі любыя пераўтварэнні заўсёды накіраваны на тое, каб кожны чалавек з нараджэння да глыбокай старасці быў максімальна абаронены дзяржавай, - адзначыў Прэзідэнт. - Важнейшую ролю ў гэтай высакароднай справе адыгрываюць прафесіяналы з вялікім сэрцам - работнікі сацыяльнай сферы. Праяўляючы шчыры клопат аб сваіх падапечных - а гэта ў асноўным дзеці, людзі пажылога ўзросту і тыя, чые фізічныя або ментальныя магчымасці абмежаваны, - вы садзейнічаеце міласэрнасці, спагадзе, безумоўнай падтрымцы маючых патрэбу, захоўваючы і прымнажаючы гэтыя традыцыйныя для нас нацыянальныя каштоўнасці".

Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што сваёй добрасумленнай і стваральнай працай яны прадоўжаць уносіць дастойны ўклад у шчаслівую будучыню Беларусі і яе народа.

Прэзідэнт пажадаў ім моцнага здароўя, дабрабыту, далейшых поспехаў ва ўсіх пачынаннях.

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём работнікаў сацыяльнай абароны

Работнікам і ветэранам дзяржаўных органаў і арганізацый сістэмы сацыяльнай абароны

Дарагія сябры!

Прыміце самыя цёплыя віншаванні з прафесійным святам - Днём работнікаў сацыяльнай абароны.

У Беларусі любыя пераўтварэнні заўсёды накіраваны на тое, каб кожны чалавек з нараджэння да глыбокай старасці быў максімальна абаронены дзяржавай.

Важнейшую ролю ў гэтай высакароднай справе адыгрываюць прафесіяналы з вялікім сэрцам - работнікі сацыяльнай сферы. Праяўляючы шчыры клопат аб сваіх падапечных - а гэта ў асноўным дзеці, людзі пажылога ўзросту і тыя, чые фізічныя або ментальныя магчымасці абмежаваны, - вы садзейнічаеце міласэрнасці, спагадзе, безумоўнай падтрымцы маючых патрэбу, захоўваючы і прымнажаючы гэтыя традыцыйныя для нас нацыянальныя каштоўнасці.

Упэўнены, сваёй добрасумленнай і стваральнай працай вы прадоўжыце ўносіць дастойны ўклад у шчаслівую будучыню Беларусі і яе народа.

Ад усёй душы жадаю вам моцнага здароўя, дабрабыту, далейшых поспехаў ва ўсіх пачынаннях.

Аляксандр Лукашэнка,

5 студзеня 2023 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі