ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 1 снежня 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць -5°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 кастрычніка 2021, 09:50

Лукашэнка павіншаваў работнікаў фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прамысловасці з прафесійным святам

Фота з архіва
Фота з архіва

15 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прамысловасці з прафесійным святам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"Дзякуючы вашаму высокаму прафесіяналізму, плённаму супрацоўніцтву з навуковымі арганізацыямі і падтрымцы дзяржавы беларускія прамысловыя фармацэўтыка і мікрабіялогія за апошнія гады зрабілі значны крок наперад, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Пастаянна растуць аб'ёмы вытворчасці айчынных лякарстваў і прафілактычных сродкаў, якія адпавядаюць сусветным стандартам якасці. Паспяхова вырашаюцца важныя задачы па распрацоўцы ўласных унікальных тэхналогій і павелічэнні экспарту прадукцыі".

Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананасць, што развітая тэхнічная база і інтэлектуальны патэнцыял працоўных калектываў дадуць магчымасць галіне ўжо ў бліжэйшай перспектыве стаць адным з вядучых сектараў эканомікі краіны.

Прэзідэнт падзякаваў за добрасумленную працу і пажадаў моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, новых дасягненняў і здзяйсненняў на карысць беларускага народа.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі