Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 сакавіка 2024, 09:05

Лукашэнка павіншаваў работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва з прафесійным святам

Фота з архіва
Фота з архіва
24 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі краіны з прафесійным святам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
 
"У гэты дзень мы ўшаноўваем людзей розных прафесій, якія штодзённай напружанай працай робяць наша жыццё больш камфортным, зручным і ўтульным, ствараючы настрой мільёнам беларусаў. Упэўнены, эфектыўна вырашаючы найважнейшыя задачы, якія стаяць перад галіной, работнікі бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі і ў далейшым будуць уносіць важкі ўклад у развіццё Беларусі і дабрабыт нашага народа", - гаворыцца ў віншаванні.
 
Прэзідэнт выказаў удзячнасць супрацоўнікам і ветэранам сферы паслуг за высокі прафесіяналізм, адказнасць і адданасць сваёй справе.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі