Фота з архіва
1 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў ААТ "Лакафарба" з 60-годдзем прадпрыемства. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
"Гісторыя завода поўная яркіх і маляўнічых старонак. Пабудаваны як аб'ект рэспубліканскага значэння, ён хутка стаў адным з буйнейшых лакафарбавых прадпрыемстваў СССР, а з набыццём незалежнасці Беларусі ператварыўся ў нацыянальны брэнд. Сёння "Лакафарба" выпускае больш за дзве тысячы найменняў прадукцыі пад шасцю гандлёвымі маркамі. Стабільна высокая якасць прадукцыі неаднаразова адзначана на конкурсах "Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь", "Брэнд года", "Народная марка Беларусі". Напярэдадні знамянальнай даты ўзята галоўная вяршыня - "Знак якасці", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ўсе гэтыя заслугі - заканамерны вынік работы некалькіх пакаленняў працаўнікоў. "Тых, хто стаяў ля вытокаў завода, і тых, хто прадаўжае яго слаўныя традыцыі, распрацоўвае новыя формулы і саставы, мадэрнізуе вытворчасць і ўкараняе перадавыя тэхналогіі", - адзначыў Прэзідэнт.
Кіраўнік дзяржавы пажадаў работнікам і ветэранам моцнага здароўя, міру і шчасця, а прадпрыемству - далейшага паспяховага развіцця.-0-