Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
07 кастрычніка 2021, 09:59

Лукашэнка павіншаваў Пуціна з днём нараджэння

7 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна з днём нараджэння, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"З вашай стваральнай дзяржаўнай дзейнасцю і беззапаветным служэннем Айчыне непарыўна звязаны абарона нацыянальных інтарэсаў, умацаванне і павышэнне патэнцыялу, ролі і ўплыву Расіі на міжнароднай арэне, стварэнне ўмоў для паступальнага росту эканомікі і дабрабыту расійскіх грамадзян", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананне, што пільная ўвага, якую Уладзімір Пуцін удзяляе беларуска-расійскім інтэграцыйным працэсам, будзе і ў далейшым садзейнічаць развіццю двухбаковага шматпланавага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння ў рамках Саюзнай дзяржавы, умацаванню праверанай часам братэрскай дружбы паміж двума народамі.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў свайму расійскаму калегу моцнага здароўя, бадзёрасці духу, паспяховага ажыццяўлення ўсіх планаў і пачынанняў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі