Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
02 красавіка 2021, 09:50

Лукашэнка павіншаваў Пуціна з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі

2 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Вышэйшага Дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Дваццаць пяць гадоў таму быў падпісаны Дагавор аб стварэнні Супольніцтва Беларусі і Расіі, які стаў зыходнай кропкай для развіцця двухбаковых інтэграцыйных працэсаў. За гэты час нашы краіны многага дасягнулі ў саюзным будаўніцтве. Сфарміраваны агульныя мытная, міграцыйная, гуманітарная, сацыяльная, культурная і адукацыйная прасторы, якія садзейнічаюць павышэнню якасці жыцця і дабрабыту беларусаў і расіян", - гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт выказаў перакананне, што ўзаемадзеянне ў рамках Саюзнай дзяржавы, заснаванае на прынцыпах суверэннай роўнасці, будзе і далей адпавядаць інтарэсам грамадзян Беларусі і Расіі.

Аляксандр Лукашэнка таксама накіраваў віншаванні з Днём яднання старшыні Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы старшыні ўрада Расіі Міхаілу Мішусціну, старшыні Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі Валянціне Мацвіенка, старшыні Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі старшыні Дзяржаўнай думы Федэральнага сходу Расіі Вячаславу Валодзіну, дзяржаўнаму сакратару Саюзнай дзяржавы Дзмітрыю Мезенцаву, Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі