Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
18 красавіка 2019, 09:00

Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Зімбабвэ з нацыянальным святам

18 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Зімбабвэ Эмерсана Мнангагву з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"З задавальненнем адзначаю дынамічнае развіццё адносін паміж нашымі краінамі на прынцыпах павагі і даверу. Упэўнены, што істотныя дамоўленасці, дасягнутыя ў час вашага афіцыйнага візіту ў Беларусь, будуць садзейнічаць пашырэнню двухбаковых кантактаў у гандлёва-інвестыцыйнай, навуковай, адукацыйнай і іншых сферах супрацоўніцтва", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Эмерсану Мнангагву моцнага здароўя, і народу Зімбабвэ - міру і дабрабыту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі