Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 кастрычніка 2021, 10:18

Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Кіпр з Днём Незалежнасці

1 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Кіпр Нікаса Анастасіядзіса з Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы ўпэўнены, што ва ўмовах сённяшняй рэальнасці падтрыманне прагматычных адносін на прынцыпах узаемнай павагі і партнёрства асабліва адпавядае інтарэсам беларускага і кіпрскага народаў.

"Карыстаюся гэтай нагодай, каб выказаць упэўненасць у далейшым развіцці ўзаемадзеяння з Кіпрам па шырокім спектры напрамкаў, які ўключае гандлёвыя сувязі і інвестыцыйныя праекты, гуманітарныя і рэгіянальныя кантакты, турызм, а таксама супрацоўніцтва на міжнародных пляцоўках", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі