ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 17 верасня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 жніўня 2021, 09:02

Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Намібіі з 80-годдзем

Хаге Гейнгаб. Фота sanantonioreport.org
Хаге Гейнгаб. Фота sanantonioreport.org

3 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Намібія Хаге Гейнгаба з 80-годдзем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Ваш багаты вопыт дзяржаўнага дзеяча і плённая праца на пасадзе кіраўніка Рэспублікі Намібія значна садзейнічаюць прагрэсу Зямлі Храбрых, як вы называеце сваю краіну", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь зацікаўлена ў пашырэнні двухбаковых сувязей і гатова да цеснага ўзаемадзеяння ў развіцці прамысловасці, сельскай гаспадаркі і энергетычнага сектара Намібіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі