Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
18 лютага 2020, 09:03

Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Малдовы з днём нараджэння

18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Малдовы Ігара Дадона з днём нараджэння. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"У Беларусі Вас ведаюць як паспяховага палітыка і дальнабачнага дзяржаўнага дзеяча", - адзначыў кіраўнік дзяржавы і звярнуў увагу на значны ўклад малдаўскага лідара ў развіццё краіны, умацаванне яе пазіцый на міжнароднай арэне, паглыбленне шматпланавага ўзаемадзеяння з Беларуссю.

Прэзідэнт пацвердзіў гатоўнасць да прадаўжэння давернага дыялогу і сумеснай работы па пашырэнні традыцыйна дружалюбных сувязей паміж народамі дзвюх краін.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Ігару Дадону добрага здароўя, невычэрпнай энергіі і рэалізацыі ўсіх пачынанняў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі