Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 снежня 2019, 19:20

Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Кеніі з Днём незалежнасці

12 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Кеніі Ухуру Кеніяту з Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Традыцыйна дружалюбныя адносіны, якія звязваюць нашы краіны, ствараюць выдатныя магчымасці для больш эфектыўнага выкарыстання патэнцыялу ў сферах гандлю, навукі, адукацыі і турызму. Спадзяюся, што агульнымі намаганнямі мы зможам істотна актывізаваць беларуска-кенійскае супрацоўніцтва ў розных сферах", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў кенійскаму лідару моцнага здароўя і поспехаў, а жыхарам гэтай краіны - міру і дабрабыту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі