Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
17 мая 2019, 17:40

Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Казахстана Касым-Жамарта Такаева з днём нараджэння

17 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан Касым-Жамарта Такаева з днём нараджэння. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што багаты кіраўніцкі вопыт, прафесіяналізм і мэтанакіраванасць Прэзідэнта Казахстана будуць садзейнічаць яго плённай дзейнасці на вышэйшай пасадзе, паслужаць далейшай рэалізацыі ўзятага краінай курсу на маштабную мадэрнізацыю.

"Даражу Вашай увагай да ўмацавання беларуска-казахстанскіх адносін. Упэўнены, што мы захаваем супрацоўніцтва паміж краінамі, заснаванае на ўзаемнай павазе і стратэгічным партнёрстве на карысць нашых народаў", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Касым-Жамарту Такаеву добрага здароўя і нязменнага поспеху ў дасягненні пастаўленых мэт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі