ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 4 жніўня 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць +18°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 чэрвеня 2021, 10:50

Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Інданезіі Джока Відода з 60-годдзем

Джока Відода. Фота АР
Джока Відода. Фота АР

21 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Інданезіі Джока Відода з 60-годдзем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Беларусь высока ацэньвае поспехі, дасягнутыя пад вашым кіраўніцтвам у развіцці краіны, ваш асабісты ўклад у справу падтрымкі міру і стабільнасці ў рэгіёне", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Інданезія - важны і перспектыўны партнёр для Беларусі ў Паўднёва-Усходняй Азіі. "Разлічваю на больш поўнае выкарыстанне патэнцыялу двухбаковага ўзаемадзеяння для пашырэння супрацоўніцтва ў розных сферах, у тым ліку праз рэалізацыю беларуска-інданезійскіх праектаў і стварэнне сумесных прадпрыемстваў", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі