Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
18 сакавіка 2022, 09:01

Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Грузіі Саламэ Зурабішвілі з юбілеем

18 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Грузіі Саламэ Зурабішвілі з юбілеем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Уласцівыя вам стваральная энергія, выключны прафесійны вопыт і ініцыятыўнасць садзейнічаюць упэўненаму руху Грузіі па шляху прагрэсу і працвітання, умацаванню яе аўтарытэту на міжнароднай арэне", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што плённае супрацоўніцтва дзвюх краін, заснаванае на традыцыях дружбы і ўзаемаразумення, будзе і ў далейшым пашырацца ў інтарэсах беларускага і грузінскага народаў, узбагачацца новымі перспектыўнымі ідэямі і праектамі.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Саламэ Зурабішвілі добрага здароўя, шчасця, поспехаў у дзяржаўнай дзейнасці і доўгіх гадоў жыцця побач з роднымі і блізкімі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі